Семінары па аўтарскім праве

Семінары па аўтарскім праве ў Брэсце і Гродна — 3 і 4 снежня

Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашаюць усіх цікаўных узяць удзел у семінары, прысвечаным аўтарскаму праву і магчымасцям яго абароны ў Беларусі.

Падчас сустрэчы пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права распавядзе юрыстка Вольга Сямашка. Яна таксама зробіць кароткае параўнанне беларускага і еўрапейскага заканадаўства адносна аўтарскага права, раскажа пра практыку абароны аўтарскага права ў інтэрнэце.

Падчас семінара аўтары даведаюцца ўсю неабходную інфармацыю пра свае аўтарскія правы і механізмы іх выкарыстання. На прыкладзе шматлікіх выпадкаў з беларускіх рэаліяў будуць паказаны праблемныя моманты правапрымянення і канкрэтныя выпадкі парушэння аўтарскіх правоў.

Прысутным будзе дадзена мажлівасць паўдзельнічаць у майстар-класы, дзе яны змогуць прымяніць атрыманыя веды на практыцы.
Семінар накіраваны да пісьменнікаў, перакладчыкаў, а таксама да рэдактараў/журналістаў мясцовых газет.

3 снежня а 13-й у рэдакцыі газеты "Брэсцкі кур'ер", вул.17 верасьня 22-24 (Брэст).

4 снежня а 12-й у Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry, вул. Савецкая, 3 (Гродна).

Уваход вольны