“Серадовішча” з Андрэем Хадановічам
Тры пярсцёнкі Антоныча
Ён быў закаханым у жыццё паганцам і насіў сонца ў кішэні, рос разам з травой і стварыў “Зялёнае евангелле”. Паводле іншай версіі, быў хрушчом і жыў на вішнях – тых самых, што апяваў Шаўчэнка. А яшчэ львоўскім дэкадэнтам, што напісаў “Баладу пра блакітную смерць”.
Багдан-Ігар Антоныч (1909-1937), самы таямнічы, містычны й рафінаваны ўкраінскі паэт возьме ахвочых у патройныя абдымкі, атуліўшы пярсцёнкам песні, пярсцёнкам маладосці й пярсцёнкам ночы… А потым пачнецца снег, лэмкаўскія песні – і неба ўпадзе на хаты.
Вядоўца — Андрэй Хадановіч.
Спецыяльная госця – перакладчыца Алена Пятровіч.
27 красавіка, 19.00, кнігарня логвінаЎ.
Уваход вольны
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг