“Серадовішча” з Андрэем Хадановічам. Грыцько Чубай

Спецыяльныя госці – перакладчыца Алена Пятровіч і перакладчык Андрэй Вылінскі.

Падчас вечарыны – размовы пра паэзію Чубая, чытанні ягоных вершаў у арыгінале і ў беларускіх перакладах, а таксама песні гурта «Плач Єремії».

30 сакавіка, у сераду, а 19.00. кнігарня "логвінаЎ". У межах “Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ”

Серадовішча — украінскія сустрэчы з Андрэем Хадановічам па серадах у кнігарні логвінаЎ, на якіх абмяркоўваюцца знакавыя постаці ўкраінскай літаратуры.

Крыху пра Грыцька Чубая (1949-1982). Магчыма, самы таямнічы ўкраінскі паэт, зорка львоўскага андэграўнду 70-х гадоў, стваральнік загадкавых вершаў і паэмаў, перакладчык  і літаратурны крытык. “Апавядальнік легендаў, чалавек- сьвет, чалавек-сад, чалавек-птушка”. Бацька франтмэна гурта  «Плач Єремії» Тараса Чубая, які актыўна выконвае песьні на ягоныя вершы.

Паводле прэс-рэлізу