Шкляны перакладчык: Вольга Гапеева прэзентуе пераклады лірыкі Норы Гомрынгер

30.09.2015, 19.00
Інстытут імя Гётэ ў Мінску 
вул. В. Харужай, 25/3, актавая зала 
Уваход вольны 
На нямецкай і беларускай мовах 
Даведкі: +375 17 2374948 
 bibl@minsk.goethe.org
Logo Hieronymustag30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка, усе жадаючыя змогуць ужывую пабачыць майстэрства і мастацтва літаратурнага перакладу, паглядзець на працу перакладчыка па шліфоўцы тэкста і разам з ім папрацаваць над вырашэннем праблем: публіка зможа чытаць арыгінал і пераклад, які паўстае, сачыць за тым, якія цяжкасці з’яўляюцца ў працэсе працы над ім і актыўна ўдзельнічаць у іх пераадоленні. Запрашаем вас задаваць пытанні і актыўна ўдзельнічаць!
 
Вольга Гапеева К.н. Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) - аўтарка сямі кніг. Стыпендыятка міжнародных літаратурных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Нямеччына, Аўстрыя, Латвія), удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў (Літва, Славенія, Нямеччына, Чэхія, Латвія і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую і латышскую мовы.
 
Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай, японскай, латышскай), гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела. Мае ступень кандыдата навук. Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыё-паэтычнымі перформансамі.
 
Мадэратарка: Ірына Герасімовіч.

Logo Streifzüge
Праект Schriftzüge. Übersetzer in Bewegung мае на мэце аказанне падтрымкі перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры на беларускую альбо рускую мовы.