“Спявак быў сам па сабе”: Гензбур, Высоцкі, Качмарскі

Таварыства мёртвых паэтаў. Пяць вечароў з Андрэем Хадановічам

 Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.

Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.

У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”!

Вечар 5 “Спявак быў сам па сабе”: Гензбур, Высоцкі, Качмарскі”

(лекцыя з гітарай)


  • “Старая каналья”: тысяча драбніцаў пра Сержа Гензбура;
  • “Музыка з Явы”. Як пераверленіць Верлена?
  • “Песня пра абражаны Час”. Высоцкі ў краіне цудаў;
  • Ніколі не размаўляйце з Арландынамі (недзіцячая інтэрмедыя);
  • “Тры чвэрці смерці да дна”. Венскі вальс для Коэна з аркестрам;
  • “Раскажы, што з нашым класам…”. Урокі гісторыі Яцака Качмарскага;
  • “Па-за контуры мечаных картаў”. Аўтапартрэт з Бобам Дыланам;
  • “Разбуры турмы муры…”: каталонская тэма з варыяцыямі.

Сустракаемся 31 сакавіка ў 19.00!

Уваход у музей 15 000 руб.

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)

Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.