Сучасная нямецкамоўная літаратура: «25 гадоў уз'яднання Германіі»

Прадстаўнікі нямецкіх культурных і адукацыйных арганізацый і дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі прэзентуюць сучасную нямецкамоўную літаратуру

Літаратурныя чытанні / дыскусія
14.10.2015, 19.00
Інстытут імя Гётэ ў Мінску 
вул. Веры Харужай, 25/3, бібліятэка (4 паверх) 
Уваход вольны 
На нямецкай мове 
Даведкі: (+375 17) 237-49-48 
 bibl@minsk.goethe.org

14 кастрычніка 2015 года ў бібліятэцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску адбудзецца чарговая імпрэза з серыі, у межах якой супрацоўнікі нямецкіх арганізацый будуць прадстаўляць свае ўлюбёныя творы сучасных нямецкамоўных аўтараў.
 
Працяг серыі мерапрыемстваў у бібліятэцы Інстытута імя Гётэ, у межах якой супрацоўнікі нямецкіх арганізацый прадстаўляюць свае ўлюблёныя творы сучасных нямецкамоўных аўтараў. На гэты раз Першы сакратар Пасольства Германіі Марцін Гізэ прадставіць кнігу Ойгена Руге «У часы сутоння», прысвечаную 25-годдзю ўз'яднання Германіі.
 
Літаратурны вечар прапануе ўнікальную магчымасць пазнаёміцца і ўступіць у дыялог з носьбітамі нямецкай мовы, якія жывуць у Беларусі, і атрымаць уяўленне пра разнастайнасць розных літаратурных плыняў і жанраў!

«У часы сутоння»:
раман аб адной сям’і

 
Вокладка кнігі In Zeiten des abnehmenden LichtsУ гэтай цікавай гісторыі адной нямецкай сям’і апісаны падзеі, якія ахопліваюць перыяд ад гадоў выгнання да 1989 года – года пераменаў у Германіі – а таксама тое, што было пасля. Яны адбываюцца ў Мексіцы, Сібіры, нядаўна створанай ГДР, праходзяць праз вяршыні і прорвы 20 стагоддзя. Такім чынам паўстае шырокая панарама, вялікі раман, прысвечаны Германіі, які знаёміць з гісторыяй, пададзенай як гісторыя адной асобна ўзятай сям’і. Пры гэтым расповяд вызначаецца незвычанай чалавечнасцю і гумарам.
 
У 2011 годзе Ойген Руге быў узнагароджаны за свой раман «У часы сутоння» Нямецкай кніжнай прэміяй. Вось што сказана ў рашэнні журы: «У сваім сямейным рамане Ойген Руге распавядае гісторыю Усходняй Германіі як гісторыю адной асобна ўзятай нямецкай сям’і. Яму ўдалося адлюстраваць досвед чатырох пакаленняў, набыты цягам 50 гадоў, стварыўшы рафінаваны драматургічны сюжэт. Яго кніга распавядае пра ўтопію сацыялізму, пра кошт, у які яна абыходзіцца асобна ўзятаму чалавеку, і пра яе паступовае згасанне. Акрамя таго, раман з’яўляецца вельмі захапляльным, ён напісаны аўтарам з выразным пачуццём гумару». (Крыніца: «Бёрзэнблат»)