Сучасная нямецкамоўная літаратура: Гюнтэр Грас

Прадстаўнікі нямецкіх культурных і адукацыйных арганізацый і дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі прэзентуюць сучасную нямецкамоўную літаратуру.

Літаратурныя чытанні / дыскусія
28.05.2015, 18.30
Інстытут імя Гётэ ў Мінску 
вул. Веры Харужай, 25/3, бібліятэка (4 паверх) 
Уваход вольны 
На нямецкай мове 
Даведкі: (+375 17) 237-49-48 
 bibl@minsk.goethe.org

Гюнтэр Грас28 мая 2015 года ў бібліятэцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску адбудзецца першая імпрэза з серыі, у межах якой супрацоўнікі нямецкіх арганізацый будуць прадстаўляць свае ўлюбёныя творы сучасных нямецкамоўных аўтараў.
 
Адкрые серыю Часовы павераны ў справах Федэратыўнай Рэспублікі Германія д-р Хольгер Рапіор і спадарыня Кармэн Рапіор, якія прадставяць «опус магнум» аднаго з самых значных аўтараў сучаснай нямецкамоўнай літаратуры, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Гюнтэра Граса, які пайшоў з жыцця ў красавіку 2015 года. У выкананні сужэнства Рапіор прагучаць абраныя ўрыўкі з рамана «Бляшаны барабан». Пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч прадставіць ўрыўкі з беларускага перакладу рамана Гюнтэра Граса «Абіраючы цыбулю», над якім ён працуе.
 
Дыялог пра літаратуру спрыяе двухбаковаму паразуменню  і ўмацоўвае міжкультурны абмен.
 
Не прапусціце магчымасць пазнаёміцца і ўступіць у дыялог з носьбітамі нямецкай мовы, якія жывуць у Беларусі, і атрымаць уяўленне пра разнастайнасць розных літаратурных плыняў і жанраў!
 
Мадэратар – Сяргей Паўлавіцкі.