Сустрэча памяці Эдуарда Мазько

Сустрэча памяці гарадзенскага літаратара Эдуарда Мазько пройдзе 29-га жніўня.

У арт-галерэі „Крыга ” а 15.00 гадзіне адбудзецца імпрэза, дзе ў 45 гадавіну заўчасна памерлага паэта прагучаць яго вершы, успаміны сяброў.

Кажа паэт Анатоль Брусевіч:

– Будуць чытацца відаць яго вершы, хто захоча прыйдзе – сябры, паэты. Літаратары, свае вершы пачытаюць. Увогуле Эдзік Мазько не толькі быў паэтам, быў выдатным культуролагам, гісторыкам, антраполагам, таму відаць мае сэнс запрасіць і яго калегаў, якія працуюць ва ўніверсітэце ды ў іншых месцах. Хрысціянская дэмакратыя – гэта тэма па якой ён рыхтаваў ужо доктарскую дысертацыю і абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Сёлета выдавецкай серыяй „Гарадзенская бібліятэка” рыхтуецца поўны збор твораў Эдуарда Мазько. У збор твораў увойдуць не толькі вершы, але і артыкулы, якія складаюць яго творчую спадчыну. Пасмяротна ў 2012 годзе была выдадзена яго кніга вершаў „Займеннікі”.

 

Беларускае Радыё Рацыя