Сустрэча з Ларысай Раманавай і Генадзем Лапаціным у Гомелі
17 красавіка ў Гомелі адбудуцца літаратурна-этнаграфічныя сустрэчы “Сімвалы прыгажосці ў традыцыйнай беларускай культуры” з удзелам паэтаў Ларысы Раманавай і Генадзя Лапаціна.
Першая з іх адбудзецца ў 8.45 у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В. Сухога, другая — у 14.00 у Гомельскім машынна-будаўнічым каледжы.
Удзельнікі сустрэч пазнаёмяцца з творчасцю паэтаў, а таксама з новай кнігай Генадзя Лапаціна, альманахам “Палац”, у якім прадстаўлена творчасць сябраў Гомельскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг