Сустрэча з Надзеяй Ясмінскай
Казачніца Надзея Ясмінска сустрэнецца з маленькімі чытачамі, іх бацькамі ды ўсімі ахвотнымі ў "Кніжнай Шафе".
31 траўня а 18:00 з'явіцца добрая магчымасць пабачыцца і паразмаўляць з дзяўчынай, якая разам з мастачкай Кацярынай Дубовік стварыла неверагодную кніжку сямі казачных гісторый. Чаму сем? Бо праз свае прыгоды распавядаць пра адвагу, сяброўства і каханне, чараўнікоў, эльфаў і цуды будуць сем дзяўчынак. Сем дзяўчынак і сем ружаў: кветкі, людзі і гісторыі загадкава звязаны ў гэтай маляўнічай добрай казцы.
Варта адзначыць, што менавіта кніга Надзеі Ясмінскай "Сем ружаў" перамагла ў сёлетняй Прэміі Цёткі. Аўтарка распавядзе пра сваю кнігу ў "Кніжнай Шафе", а таксама раскажа пра іншыя свае творы ды творчыя планы.
Прыходзьце і трапляйце адразу ў казку!
Чакаем вас па адрасе Дзяржынскага, 9 (уваход са двара).
Уваход вольны.
А паслухаць некалькі казак можна вось тут: http://litradio.by/
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг