Сустрэча з фатографам Джонам Кунстадтэрам

15 студзеня адбудзецца творчая сустрэча з фатографам Джонам Кунстадтэрам. 

Джон Кунстадтэр фатаграфуе з 1968 года. У 2005 г. Джон пакінуў амэрыканскую дыпламатычную службу і канчаткова прысвяціў сябе фатаграфіі.

У Беларусі пачаў фатаграфаваць ў 2000 г. і ўжо шмат гадоў як адводзіць на здымкі ў нашай краіне да трох месяцаў штогод.

Здымкі Кунстадтэра можна пабачыць у дзвюх кнігах вершаў Барадуліна: «Навошта» (2009) і «Вяровіца» (2011). Персанальныя выставы аўтара экспанаваліся ў музеях Мінска, Гродна, Паставаў, Вязынкі, Браслава, Брукліна, Нью-Ёрка.

Для ўдзелу ў сустрэчы запісвайцеся, калі ласка, праз паштовую скрыню: alenashalima@gmail.com

Час: 18:00 – 21:00
Адрас: Арт Сядзіба, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 58, офіс 430.