Сустрэча з прафесарам Эльжбетай Смулковай у Мінску

На працягу жыцця чалавеку даводзіцца стаць сведкам розных яскравых момантаў, але толькі некаторыя з іх застаюцца ў памяці як важныя, знакавыя падзеі.

Падобна і з людзьмі – з шэрагу творчых імпрэзаў, прэзентацый, лекцый і дыскусій толькі некаторыя становяцца для нас сустрэчай з Асобай, чые думкі і меркаванні становяцца важнай часткай нашага разумення сучаснасці. Сустрэча з такой Асобай дорыць нам магчымасць стаць датычным часу, гісторыі і культуры.
22 жніўня Лятучы ўніверсітэт ладзіць сустрэчу з чалавекам, які «ўвасабляе сабой польска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і ў галіне дыпламатыі»  вядомай беларусісткай і славісткай, першым Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Польшча ў Беларусі, прафесарам габілітаваным Эльжбетай Смулковай. Яе ўнікальны досьвед працы ў розных сферах, практыка даследаванняў памежных польска-беларуска-літоўскіх тэрыторый, шматлікія навуковыя, дыпламатычныя і проста чалавечыя кантакты дазваляюць ёй глыбока асэнсоўваць тыя працэсы, якія фармуюць інтэлектуальную і культурную прастору сучаснай Усходняй Еўропы.
 
 За філіжанкай кавы з прафесарам Эльжбетай Смулковай мы размаўляем пра актуаліі жыцця польскіх універсітэтаў, тыя выклікі, якія стаяць сёння перад універсітэцкай адукацыяй і навукай, пра сучасныя тэндэнцыі ў развіцці гуманістыкі.
 
Запрашаем далучыцца да гутаркі. Сустрэча адбудзецца 22 жніўня ў кавярні «Лыжкі» (Камсамольская, 34). Пачатак а 18.30. Каардынатар сустрэчы Юлія Галіноўская: +375297422040; Julia.hurska@gmail.com

Прапануем адно з інтэрв’ю з прафесарам Эльжбетай Смулковай.