Сустрэчы з Паўлам Севярынцам у Мазыры і Светлагорску

Запрашаем на прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня» ў суботу 13 верасня ў Мазыры і Светлагорску.

Мазыр: 12.00, вул. Нагорная, 25.

Светлагорск: 17.00, сустрэча ў кавярні «Аўтограф» на вакзале.

«Беларуская глыбіня» — зборнік з 84-х эсэ, напісаных для «Нашай Нівы» ў 2011—2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама краю, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.

Уваход — вольны.