«Свята Роднай Мовы»

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас на вялікае «Свята Роднай Мовы», якое разгорнецца 22 лютага (нядзеля) на двух прасторных паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4). Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, адзначаецца па ўсім свеце 21 лютага.

Ужо традыцыйна ў нашай краіне апошнія дні лютага прысвечаныя роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з'яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

Запрашаем на «Свята Роднай Мовы»!

У гэтым годзе каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнес-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, надае ім сілаў, акрыляе на добрыя справы.

Свята пачнецца 22 лютага ў 14.00 і разгорнецца на двух паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4). Кошт квіткоў: 30 тысяч. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.

Квіткі можна будзе набыць у касе бізнес-клубу «Imaguru» ў дзень мерапрыемства пры ўваходзе. Журналістам, відэа-аператарам і фатографам па папярэдняй акрэдытацыі ўваход вольны. Кантакт для акрэдытацыі: +375 29 782-88-81.

Праграма «Свята Роднай Мовы»

nasamova-1

1. Прэзентацыйна-гандлёвая зона (1 паверх, хол)

Увесь дзень:

— кнігі, падарункі, сувеніры, пачастункі ды паштоўкі ад беларускіх рамеснікаў, арганізацый і вытворцаў:

Symbal.byPrastora.byEtno ManufakturaV-ART-@LiatrisVeterica CraftБеларускія капкейкі,Tutpletut.comГанчарная майстэрняRevival Crafts StudioТаварыства беларускай мовы, выдавецтвы «Логвінаў»«Паперус»«Галіяфы» ды іншых;

— забавы ад анімацыйнай каманды «Вясёлы Шляхцюк» (вядучы Васіль Грыбоўскі і дудар);
— літаратурна-музычныя выступы з прэзентацыямі ўласных кнігаў ад лепшых пісьменнікаў Беларусі.

Па часе:

14.00 - 14.10 — урачыстае адкрыццё «Свята Роднай Мовы»;
14.10 - 14.50 — прадстаўленне ўдзельнікаў Свята, тавараў і вырабаў, прэзентаваных у гандлёвай зоне;
14.40 - 14.50 — прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»;
14.50 - 15.00 — кампанія «Прастора Бай» прадставіць новы брэнд адзення Bializna.by са слоганам «Апранахі са значэннем!»;

15.00 - 17.00 — Дзіцячая праграма:

— выступ тэатру-студыі «Зялёны Яблык» з пастаноўкай «Мой сябра Анёлак» паводле Арцёма Кавалеўскага і Змітра Вайцюшкевіча і пастаноўкай «Явар і каліна» паводле Уладзіміра Караткевіча;
— Леанід Дранько-Майсюк з «Вершамі пра Хомку» і вершамі з кнігі «Цацачная крама»;
— батлейка «Мама Му» тэатра «Лямцавая батлейка» з удзелам Веранікі Фаміной і Святланы Бень;
— літаратурна-музычная праграма ад Аксаны СпрынчанЯраша Малішэўскага і іхняй дачкіАльжбэты;
— Серж Мінскевіч з дзіцячымі песнямі і казкамі.

17.00 - 17.10  пекар-самародак Кастусь Ларкоў з Верхнядзвінску пачастуе смачнымі пірагамі, якія адмыслова прыгатуе і прывязе на Свята, ды правядзе майстар-клас па ўпрыгожванні пірагоў;

17.10 - 17.30 — выступ беларускамоўнай каманды КВЗ з БДЭУ «Сыны Маркса»;

17.30 - 21.00 — літаратурная-музычная праграма:

— прэзентацыя выданняў Уладзіміра Арлова «Краіна Беларусь» і «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» з магчымасцю атрымаць аўтограф;
— выступ Віктара Марціновіча, аўтограф-сесія і міні-аўкцыён з апошніх асобнікаў рамана «Мова», магчымасць зрабіць сэлфі з аўтарам;
— прэзентацыя кнігі Алеся Плоткі «Байсан» і сімвала «Vieršnica»;
— выступ Змітра Вішнёва;
— выступы бардаў Змітра БартосікаТаццяны МатафонавайЭдуарда АкулінаКацярыны ВаданосавайСержа МінскевічаУладзіміра ДрындрожыкаЗмітра Захарэвіча ды іншых.

nasamova-2

2. Музычна-забаўляльная зона (2 паверх, хол)

Увесь дзень:

— выстава плакатаў Уладзіміра Крукоўскага на моўную тэматыку;
— беларуская музыка, забавы і конкурсы.

Па часе:

14.10 - 14.30 — прэзентацыя выставы плакатаў Уладзіміра Крукоўскага;
14.30 - 15.00
 — лекцыя Насты Кухарэнкі «Гістарычны агляд народных танцаў беларусаў»;
15.00 - 16.00 — занятак для пачаткоўцаў па беларускіх народных танцах ад Насты Кухарэнкі іСтудэнцкага этнаграфічнага таварыства;

Парад моўных курсаў і ініцыятыў:

16.00 - 16.30 — праграма ад літаратурна-мастацкага праекту «Litara-A»,
16.30 - 16.50 — беларускамоўны стэндап ад Юрася Кірдуна;
16.50 - 17.10 — прэзентацыя праектаў і выданняў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны;
17.10 - 18.00 — праграма ад моўных курсаў «Моваведы»;
18.00 - 18.10 — прэзентацыя ад Цэнтра славянскіх моў і культур курсаў беларускай мовы для дзяцей і кнігі «Урокі-крокі для беларусікаў»;
18.10 - 18.30 — Агучка-шоў ад Алеся Снега.

Музычная праграма:

18.30 - 19.00 — Спеўны сход з Сяргеем Доўгушам;
19.00 - 19.30 — гурт «Vuraj» прадставіць новы праект «Harmonic Style» — лепшыя народныя хіты з двух рэгіёнаў Беларусі – Палесся і Поўначы;
19.30 - 20.00 — гурт «YAMAYA»;
20.00 - 20.30 — гурт «Крама»;
20.30 - 21.00 — супольны праект лідара гурта «Порт Моне» Аляксея Варсобы і Ірэны Катвіцкай«Варсоба&Катвіцкая»;
21.00 - 22.00 — Паліна Рэспубліка.

nasamova-3

3. Адукацыйная зона (2 паверх, канферэнц-зала «Nordic»)

Па часе:

14.10 - 15.00 — майстар-клас ад Наталлі Гамаюнавай і Валянціны Слюнчанкі па вырабу паштовак-выцінанак;

15.00 - 16.00 — Праграма ад Falanster.by: прэзентацыя «Як Вікіпедыя можа палепшыць беларускую мову», майстар-клас па дадаванню артыкула ў Вікіпедыю з падрабязнымі тлумачэннямі.

16.00 - 17.00 — Праграма ад Infarmatyka.org. Тэматыка выступаў: Навуковая дзейнасць і вышэйшая асвета на беларускай мове ў матэматыцы. Развіццё беларускамоўнай кібернетычнай навукі на сусветным узроўні. Асветніцкая праграма ўніверсітэцкай адукацыі ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі і Міжнароднага гуманітарна-эканамічны ўніверсітэта (Украіна). Гісторыя ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі, яго навуковая дзейнасць.

17.10 - 18.00 — VІІІ Усебеларуская дыктоўка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ад Таварыства беларускай мовы;

18.00 - 21.00 — Моўныя сустрэчы з Вінцуком Вячоркам і Пётрам Садоўскім.

nasamova-4

4. Гульнявая зона (2 паверх, калідор)

Увесь дзень:

— прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»;
— асобную гульнявую зону з беларускамоўнымі настолкамі цягам усяго Свята арганізуе моладзевая супольнасць«Знайдзі Сваіх!»

nasamova-5

5. Фота-відэа зона ў студыі «Форвард» (2 паверх, фота-відэа студыя)

Увесь дзень:

— фатаграфуемся ў спецыяльна створаным інтэр'еры ў межах акцыі «Віншуем па-беларуску!» і публікуем свае фоткі пад хэштэгам #нашамова;
— чытаем свае ўлюбёныя беларускія вершы на камеру для літаратурна-мастацкага праекту «Litara-A».

Афіцыйны хэштэг свята — #нашамова.

Пазначайце яго ў сацыяльных сетках разам з вашымі фотаздымкамі і паведамленнямі датычнымі беларускай мовы і «Свята Роднай Мовы».

Таксама далучайцеся да літаратурнага флэшмобу #нашамова. Ідэя заключаецца ў тым, каб запоўніць сацыяльныя сеткі творамі беларускіх літаратараў. Размяшчайце на вашых старонках любімыя беларускамоўныя вершы ці цытаты з фотаздымкамі аўтара і хэштэгам #нашамова, як гэта ўжо робяць іншыя.

Паводле прэс-рэліза