Свята паэзіі памяці Анатоля Сыса
У суботу 20 траўня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і кампанія "Будзьма беларусамі!" ладзяць паэтычную сустрэчу на радзіме Анатоля Сыса ў Гарошкаве.
20 траўня ў весцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна ў дванаццаты раз пройдзе свят а паэзіі памяці Анатоля Сыса. А 12-й гадзіне літаратары ўшануюць магілу паэта на вясковых кладах, а пасля, на падворку Сысовай хаты, адбудуцца выступы паэтаў, бардаў, сяброў і блізкіх Анатоля Ціханавіча.
Удзел бяруць: Сяргей Дубавец, Алесь Камоцкі, Максім Клімковіч, Барыс Пятровіч, Віталь Рыжкоў, Сяргей Сыс, Андрэй Федарэнка і многія іншыя.
Традыцыйныя паэтычныя чытанні праводзяцца з 2006 года. Сёлета сваякі, землякі, родныя і блізкія Анатоля вырашылі перанесці традыцыйныя мерапрыемствы па ўшанаванні ягонай памяці на вясну, на трэцюю суботу траўня 2017 года. Анатоль Сыс пайшоў з жыцця 4 траўня 2005 года.
Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ўсіх аматараў творчасці Анатоля Сыса далучацца да паэтычных чытанняў у Гарошкаве.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг