Сяргей Жадан у Мінску! — Серадовішча з Андрэем Хадановічам

Культавы ўкраінскі паэт і пісьменнік Сяргей Жадан у межах «Года ўкраінскай літаратуры» 15 чэрвеня а 19-й у кнігарні «Логвінаў» прэзентуе раман «Варашылаўград» і зборнік выбраных вершаў «Украінскія авіялініі», перакладзеных на беларускую. Акрамя аўтара, у імпрэзе бяруць удзел яго беларускія сябры.