Так сказаў Сёмуха

18 студзеня перакладчыку “Фаўста” і “Бібліі”, чалавеку, які ёсць адным з арыентыраў айчыннай культуры, Васілю Сёмуху спаўняецца 80 гадоў. Калегі-перакладчыкі і кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а) запрашаюць разам адсьвяткаваць гэтую падзею.

У вечарыне возьмуць удзел Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Анатоль Бутэвіч, Віктар Скарабагатаў, Аляксей Фралоў, Андрэй Гуцаў, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Ігар Крэбс, Ігар Кулікоў, Ірына Герасімовіч, Вольга Гапеева, Уладзімір Лянкевіч, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода. 

Вядоўцы Лявон Баршчэўскі і Андрэй Хадановіч.

У межах вечарыны - прэзэнтацыя новага выданьня кнігі Фрыдрыха Ніцшэ "Так сказаў Заратустра" ў перакладзе Васіля Сёмухі.

Пачатак а 19-й.

Уваход вольны.