Таццянін дзень

Шаноўнае спадарства!

Запрашаем вас на вечарыну “Таццянін дзень”,

Якая адбудзецца 23 студзеня (пятніца) у 18.30 у Музеі Максіма Багдановіча

(Траецкае Прадмесце, вул. М. Багдановіча, 7а)

 

Перад вамі выступяць:

Паэтэсы-Таццяны (Мацюхіна, Барысюк, Пратасевіч, Тадора Шпілька), спявачка Таццяна Грыневіч, асобы, у радні якіх ёсць Таццяны (паэты Дзмітрый Пятровіч і бард Юрась Нераток), а таксама паэт Мікола Шабовіч, у якога ёсць вершы, прысвечаныя Таццянам і пераклады вершаў Таццян-паэтэс.

Акрамя яскравых, незабыўных, пазітыўных выступленняў, вас чакае віктарына з прызамі  і  магчымасць азнаёміцца з творчасцю названых аўтараў  і з імі самімі.  

Захапіце з сабой знаёмых Таццян, аматараў беларускай паэзіі і музыкі, а таксама добры настрой!

Гэта свята для вас падрыхтаваў 

Паэтычны тэатр “АРТ.С.”