ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ

23.11 (чацвер), 19:00. “ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ” – найважнейшыя тэорыі літаратуры ў адным томе! Ад бясспрэчных аўтарытэтаў польскага літаратуразнаўства А. Бужыньскай і М.П. Маркоўскага. Прэзентацыя беларускамоўнага выдання з удзелам аўтараў і перакладчыкаў.

Месца: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 102, уваход праз Малую залу к/з «Мінск»

Цягам лістапада Польскі Інстытут у Мінску правядзе шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў – прэзентацыі кніг, сустрэчы з польскімі пісьменнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, паэтычныя чытанні, прэзентацыю літаратурна-мастацкай выставы і шмат чаго яшчэ. А нагодай для гэтага з’яўляецца традыцыйны, вядомы ўжо многім аматарам прыгожага слова “Месяц польскай літаратуры”. У гэтым годзе імпрэзы “Месяца” захопяць самыя розныя пляцоўкі горада.

УВАХОД ВОЛЬНЫ!