Тэатр "Зніч" запрашае ў сакавіку

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ФІЛАРМОНІЯ

БЕЛАРУСКІ ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР АДНАГО АКЦЁРА “ЗНІЧ”

Тэатральная зала Культурнага цэнтра Касцёла Cв. Сымона і Cв. Алены

вул. Савецкая, 15 (пл.Незалежнасці)

ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ ТЭАТРАЛЬНЫ СЕЗОН

80-ГОДДЗЮ БЕЛДЗЯРЖФІЛАРМОНІІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

САКАВІК 2018 г.

01

Чацвер


15-00

Граф Глінскі – ПапялінскіА. Вольскі (6+)

Лялечны монаспектакль

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перапетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката Максіма, хлопец Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся ён ад гэтага больш шчаслівейшым?

19-00

Красёнцы жыцця Я. Колас(16+)

Паэтычна-драматычны монаспектакль паводле паэмы “Новая зямля”

Выканаўца – заслужаны артыст РБ Алесь Кашпераў

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” з’яўляецца сапраўднай і надзвычай каштоўнай энцыклапедыяй жыцця. Галоўны герой Міхал нарадзіўся, вырас і жыў на зямлі, якую не проста разумеў і любіў – якой дыхаў, з якой зрадніўся, якую б жадаў назваць сваёй. Але няўмольны лёс наканаваў іншае... Цяжкай была дарога гэтага чалавека, аднак ён не губляў веры ў яе шчаслівае завяршэнне. У спектаклі гучаць народныя мелодыі і песня “Дарогі” кампазітараАлега Залётнева.

05

Панядзелак


15-00

Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага П.Васючэнка, С.Кавалёў

Лялечны монаспектакль (12+)

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Спектакль-казка пра прыгоды двух паноў, якія нічога не рабілі. Гаспадарка ў іх у заняпадзе – ні жывёлы, ні хлеба. Таму пайшлі яны ў свет лепшай долі шукаць.

19-00

Любіць” А.Вярцінскі

Паэтычны монаспектакль (16+)

Аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Галіна Дзягілева

Музычнае суправаджэнне – Кірыл Успенскі / Максім Цэхановіч(гітара)

Як цяжка любіць... Любоў часам мае зусім нечаканае праяўленне. Любоў – аснова ўсяго сутнага, усяго, што існуе на зямлі: “Што значыць зямное шчасце здабыць? Любіць…” У спектакль увайшлі вершы Анатоля Вярцінскага розных гадоў і паэма “Дажынкі”.

14

Серада


19-00

Пачакай, сонца!Л. Кастэнка, Н. Мацяш (16+)

Музычна-драматычная прыпавесць

Аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Галіна Дзягілева

Кампазітар – Алег Залётнеў

Монаспектакль распавядае аб каханніі і пакутах украінкі Марусі Чурай, вядомай у народзе сваімі песнямі, з якімі Украіна не развітвалася ні ў горы, ні ў радасці. Сюжэт спектакля распавядае пра суд, які вяршыцца ў Палтаве. Жанчына асуджана за ненаўмыснае забойства свайго жаніха. І толькі Наказ Багдана Хмяльніцкага ўратаваў жыццё Марусі Чурай.

15

Чацвер


15-00

Вясёлая каруселяА. Вольскі (6+)

Монаспектакль-сустрэча

Выканаўца, аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр – заслужаная артыстка РБ Ларыса Горцава

Музычнае суправаджэнне – Дар’я Неўмяржыцкая (цымбалы)

Ларыса Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах выдатнага беларускага паэта А.В. Вольскага. Вершы, гульні, казкі, загадкі і розныя прыгоды – усё гэта чакае юнага гледача.

19-00

Прыпадаю да нябёс Я.Янішчыц (16+)

Выканаўца – заслужаная артыстка Рэспублікі БеларусьЛарыса Горцава

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Музычнае суправаджэнне (цымбалы) –Марыя Кучынская

“Я думала лёсам мне дадзена многа, і многае, праўда, мне лёс падарыў...”. Гэтыя радкі належаць Яўгеніі Янішчыц, для якой паэзія стала жыццём, сфарміравала яе як асобу. Яе паэтычныя вобразы не адпускаюць чытача, нязменна саграваючы сваім святлом.

19

Панядзелак


15-00

Анёл АхоўнікС. Кавалёў (6+)

Монаспектакль паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Раіса Астрадзінава

Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Твор французскай пісьменніцы К.Б. дэ Гаштольд “Малітвы жывёлаў” – гэта просьбы розных жывых істотаў, “братоў нашых меншых”, да Бога. А перадае гэтыя просьбы да Усявышняга анёлы і маленькія анёлкі – лёгкія незямныя істоты, стварэнні з крыльцамі. Адзін з такіх анёлкаў стаўся героем нашага спектаклю.

19-00

Не праклінай, што я люблюН. Гілевіч (16+)

Паэтычны монаспектакль паводле вершаванага рамана “Родныя дзеці”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Мікалай Лявончык

Музычнае суправаджэнне – Дар’я Неўмяржычкая(цымбалы)

Монаспектакль паводле вершаванага рамана Н.Гілевіча “Родныя дзеці”. Твор самабытны, глыбока нацыянальны і па духу, і па моўных сродках. Даследчык беларускага фальклору, быту, тонкі знаўца жывой народнай гаворкі, Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную сюіту, дзе гарманічна знітоўваюцца гумарыстычныя ноты і пранікнёная, шчымлівая музыка кахання, чуюцца напевы роднай зямлі…

21

Серада


19-00

Прэм’ера! Монаспектакль “МАМА” паводле Р. Барадуліна і К. Чапэка (16+)

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, выканаўца – Галіна Дзягілева.

Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў. Кампазітар – Алег Залётнеў.

Чым чалавек трымаецца ў жыцці? Што дапамагае яму выжыць падчас катастрофы? Толькі сапраўдныя, вечныя каштоўнасці: спачуванне, надзея, вернасць, абавязак і… любоў, якая застаецца, нават калі нашых родных ужо няма побач.

Мама – самы дарагі чалавек. Паэзія Рыгора Іванавіча Барадуліна і сюжэт фантастычнай п’есы Карэла Чапэка дапамагаюць адкрыць у сваёй душы гэтую ісціну. І вось вакол мамы Далорэс збіраюцца яе сыны – урач Ондра, лётчык Іржы, Карнэль і Пётра і малодшы Тоні, які піша вершы. Сюжэт спектакля запрашае ўсіх нас да шчырай, адкрытай размовы пры святле хатняй лямпы…

Дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра “Зніч” – Галіна Дзягілева

Заказ білетаў: +375 17 331 75 53 (гарадскі); +375 33 601 77 70 (MTC); +375 29 677 87 16 (vel); +375 29 615 26 79 (vel).

E-mail: teatr-znich@yandex.by Заказ білетаў у Інтэрнэце: www.philharmonic.by