Тэатральна-паэтычны вечар «Паэты і Тэатр» у Гомелі

30 студзеня ў ДК Чыгуначнікаў (Гомель, Прывакзальная плошча, 4) тэатральная майстэрня «Сляды» пры падтрымцы Народнага тэатра-студыі «Classic» правядзе тэатральна паэтычны вечар «Паэты і Тэатр».

Пад джазава-блюзавы акампанемент на сцэне ДК Чыгуначнікаў акцёры прачытаюць вершы гомельскіх паэтаў: Кацярыны Ма, Roman Vermul, Агнявіта Ваўка (Дзмітрый Новікаў) і Івана Салярыса. Вечар будзе насіць эксперыментальны характар – фармат правядзення новы і для акцёраў, і для паэтаў.

Паэтычны блок працягне спецыяльны госць вечара Алесь «Байсан» Плотка – гамяльчанін па паходжанні, паэт, шоўмэн, каардынатар культурных праектаў, фронтмэн гурта Terraсod.

Завершыцца вечар міні-спектаклем па апавяданні культавага амерыканскага пісьменніка Чарльза Букоўскі «Самая прыгожая жанчына ў горадзе».

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна ў сустрэчы «Вконтакте», а квіткі набыць у касах Палаца культуры. Кошт уваходнага білета – 50 тысяч беларускіх рублёў.

 

odsgomel.org