Традыцыйнае Купалле ў Вайцюшках

Гаспадар сядзібы, Зміцер Вайцюшкевіч, чакае гасцей увечары ў суботу, 4-га: у гэты дзень госці могуць разбіць намёты, адпачываць і купацца ў Нёмане.

“4-5 ліпеня а 20 гадзіне будзе шэсце на Нёман, будзем пускаць колы, запальваць вогнішчы і скакаць праз іх пад песні ад фальклорнага клубу “Старое Сяло” пад кіраўніцтвам Васіля Грыня. А пасля ўжо на тэрыторыі “Вайцюшкоў”  чакаюцца танцы да ўпаду: ад старажытных да больш сучасных,” — пералічвае купальскія забавы Зміцер Вайцюшкевіч.

Наведаць Вайцюшкі і ўзяць удзел у Купаллі на Нёмне можна за 150 тысяч рублёў.

Дзеці  – бясплатна.

Аграсядзіба “Вайцюшкі” знаходзіцца па адрасе: Гродзенская вобласць, Наваградскі раён, в. Васілевічы, 43.

 

З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік
2. Прыязджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам

Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт.

Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – todar@tut.by

Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер

 

Facebook: www.facebook.com/todar.wajciushkewich

https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687

http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki

 

МАПЫ ДАЕЗДУ:

вайцюшківайцюшкі2