Тумас Транстромер у Віцебску

25 кастрычніка ў Віцебску адбудзецца прэзэнтацыя беларускага перакладу кнігі выбраных вершаў шведскага нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера "Пад вольным небам" .

Удзельнічаюць:

Б'ёрн Сула, дарадца Пасольства Швецыі

Лявон Баршчэўскі, перакладчык

Усевалад Сцебурака, намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Алеся Літвіноўская, памочнік пасла Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь

Андрэй Такінданг, музыка.

Месца: Віцебская абласная бібліятэка (вул Леніна, 8а)

Час: 16:00

Уваход вольны!