Творчы вечар Віталя Рыжкова

rv

Віталь Рыжкоў усё радзей бярэ ўдзел у літаратурных мерапрыемствах, ці то вырашыўшы памяняць творчы профіль, ці то канчаткова сышоўшы ў падполле. Між тым, 15 сакавіка будзе ажно сем гадоў ад моманту, калі быў распачаты продаж дэбютнай (і адзінай) кнігі Віталя, якая і дасюль не дазваляе яе аўтару сысьці ў забыццё. (Кніга была адзначаная прэміяй, наклад быў распрададзены, пасля яна перавыдавалася украінскім выдавецтвам). І гэта таксама нагода сустрэцца.

Таму 15 сакавіка — рэдкая магчымасць паслухаць характэрнае аўтарскае чытанне для тых, хто “адкрыў” для сябе творчасць Рыжкова зусім нядаўна, хто паспеў засумаваць па старых вершах, а таксама не супраць пачуць штосьці свежае, альбо папросту любіць жывыя сустрэчы з сучаснымі аўтарамі.

Запрашаем!

“Арт Сядзіба” (Мінск, пр-т Машэрава, 18) / 19:00 / Уваход вольны (Але трэба загадзя запісацца)