Украінскі інды-фольк у кнігарні "логвінаЎ"

Запрашаем 11 красавіка на творчую сустрэчу з адэскім інды-фолк гуртом "Колір", адным з галоўных музычных адкрыццяў 2015 г.  Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а). Уваход  - вольны. Пачатак а 18.

Крыху пра гурт. "Колір" - інды-фолк гурт з Адэсы, які нарадзіўся ў 2014 годзе. Салістка - Людміла Колер, была ўдзельніцай Х-фактару, пасля чаго і ўзнікла ідэя стварэння свайго праекта. Маладым выканаўцам ужо пляскалі ва ўсіх кутках Украіны. Акрамя таго, яны заваявалі сэрцы Малдовы ды Прыднястроўя, прымалі ўдзел у такіх фэстах, як «Вышыванкавы фэст» (2014-2015, Адэса), «Бандэрштат» (2015, Луцк) і «RazomFest» (2015, Львоў). У мінулым годзе Люда і Аня неаднаразова выступалі ў Менску. За гэты час паспелі двойчы раздзяліць сцэну з гуртом «Naka Piano» й паўдзельнічаць у конкурсе «Заспявай.by 2.0» ад tuzin.fm. Аргкамітэт вылучыў «Колiр» за песню «Застацца сабой» на верш Андрэя Аляксандрава ў намінацыі «Спяваная паэзія».

Паводле прэс-рэлізу