Украінскі вечар

Украінскі літаратар і перакладчык беларускай літаратуры Аляксандр Ірванец прадставіць свой новы раман “Харків 1938”. Перакладчыца ўкраінскай літаратуры Ліда Наліўка прэзентуе беларускую версію эсэістычнай кнігі Лэся Бэлэя “Ліхія 90-ыя: любоў і нянавісць у Ужгарадзе”.

Ганаровыя госці - Уладзімір Арлоў, Марына Шода і Андрэй Хадановіч

Пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусі

1 сакавіка. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19. Уваход – вольны