Украінскае кіно ў кнігарні "ЛогвінаЎ"

“Малітва за гетмана Мазепу” (2001, каляровы, 105 хвілін). Рэжысёр: Юры Ільенка.

У ролях: Багдан Ступка, Алег Драч, Людміла Ефіменка, Мікіта Джыгурда.

29 чэрвеня. Кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.30.

 

Трохі пра кіно. Спроба радыкальнай перазагрузкі нацыянальнай міфалогіі ад аднаго з культавых аўтараў “украінскага паэтычнага кіно”. Кінамістэрыя вакол бурлівага жыцця гетмана Мазепы – аднаго з падставовых герояў украінскай гісторыі. Самая супярэчлівая з прац рэжысёра, атрымаўшая скандальны рэзананс у дыяпазоне ад “дасягнення сусветнага ўзроўню” да “фільм-катастрофа”.