«Украінская калекцыя» Максіма Жбанкова. Сеанс 2

4

Цыкл публічных кінапаказаў “Украінская калекцыя” з прадмовай кіназнаўцы Максіма Жбанкова.

Сеанс 2. “Цені забытых продкаў” (1965, рэж. Сяргей Параджанаў, 110 хв.) 4 сакавіка (пятніца). Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход – вольны. Пачатак а 19:00.

Крыху пра фільм. Экранізацыя класічнай аповесці Міхаіла Кацюбіньскага. Гуцульская лаў-сторы forever and ever: зорны рэжысэр, выдатны кастынг, фантастычны візуальны дызайн. Узорны прыклад нацыянальнага арт-хаўзу, мастацкая партызанка часоў савецкай імперыі. Частка абавязковай праграмы PhD па кіназнаўству Гарвардскага універсытэту – і адначасова легенда ўкраінскага дысідэнцкага руху 1960-х. Для тысячаў глядачоў па ўсім сьвеце – стартавая кропка разумення Украіны і ўкраінскасці.

У межах “Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ”.