“Украінская калекцыя з Максімам Жбанковым”, сеанс 4
Глядзім і абмяркоўваем стужку “Вавілён ХХ” (1979, рэж. Іван Мікалайчук, 95 хв.)
13 траўня. Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход - вольны
Рэжысёрскі дэбют суперзоркі ўкраінскіх 1960-х – харызматычнага актора, музыкі ды заўзятага культур-актывіста з Галіччыны. Экранізацыя рамана Васіля Зямляка “Лебядзіная зграя”.
Як жыць пасля рэвалюцыі? Для жыхароў невялічкай вёскі Вавілён простага адказу няма. Свет нечакана апынуўся падзеленым на два варожыя бакі. І раптам тэрмінова трэба абіраць: чырвоная камуна ў былой арыстакратычнай сядзібе ці ўзброеная абарона свайго заможнага жыцця. Праз ідэалагічную мабілізацыю губляюць сэнс штодзённыя справы ды захапленні. І што ні зрабі – будзе балюча…
Шэдэўральнае паслямоўе да эпохі “ўкраінскага паэтычнага кіно”.
Паводле прэс-рэлізу
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг