Уладзімір Караткевіч і хрысціянства

29 лістапада, 18.30, актавая зала Свята-Пакроўскага сабора (Гродна, вул. Акадэмічная, 2)

Возьмуць удзел: даследчыкі Аляксей Пяткевіч, Анатоль Брусевіч, манах Іаан Бембель, протаіерэй Георгій Рой, іерэй Павел Каспяровіч, рок-спявак Алесь Дзянісаў, бард Таццяна Салаўёва.

Літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч распавядзе пра апублікаваны ў новым нумары "Дзеяслова" дзённік Уладзіміра Караткевіча.

Запрашаем!

Імпрэза пройдзе ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!"