Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу "Экслібрыс"

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае!

27 верасня а 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Літаратурнага конкурсу "Экслібрыс" імя Францішка Скарыны. Сёлета, у год 500-годдзя выхаду першай беларускай кнігі -- скарынаўскага перакладу "Псалтыра" -- конкурс быў прысвечаны мастацкаму перакладу.

У цырымоніі возьмуць удзел сябры журы і лаўрэаты нашага конкурсу.

Першае месца сёлета атрымала Іаанна Владыка за пераклад "Найлепшага месца на Зямлі" Тэрэсы Тышыньскай.

Другое месца: Алесь Емяльянаў-Шыловіч за падборку перакладаў з англійскай і польскай моваў.

Трэцяе месца: Сяргей Матырка за пераклад "Вялікага Гэтсбі" Ф. Скота Фіцджэральда.

Прызёрамі конкурсу сталі таксама Надзея Квасняк за пераклады вершаў Юльяна Тувіма і Яўгенія Лабоха за пераклад Сакі (Гектара Х'ю Манро).

Нагадаем, у склад журы конкурсу ўвайшлі: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Спецыяльны госць: музыка Андрусь Такінданг і яго сябры!

Уваход вольны!