Вальжына Морт

Прэзентацыя новай кнігі культавай беларускай паэткі Вальжыны Морт "Эпідэмія ружаў".

Будуць:

- Спэктакль “Мова Х” экспэрымэнтальнага тэатра “Галава-Нага” паводле верша Вальжыны Морт “Беларуская мова”

- Вершы з новай кнігі ў выкананьні аўтаркі

- Адказы на пытаньні чытачоў

- Аўтограф-сэсія

Мадэратар сустрэчы - рэдактар кнігі, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.