Вайцюшкевіч, Бартосік, Шалкевіч выступяць у "Вайцюшках"

Фестываль шансону і аўтарскай песні адбудзецца на хутары “Вайцюшкі” 3-4 жніўня. У першы дзень выступяць Зміцер Вайцюшкевіч і Зміцер Бартосік, а ў другі – Віктар Шалкевіч. Усіх аматараў добрых песень і настрою запрашаем!

шансон2

Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.

З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік
2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам

Кошт удзелу ў фэсце 80 000 блр.
Людзям у нацыянальных строях зніжка 25 % . Адпаведна кошт для іх 60 000.
У цану ўключана: купанне ў Нёмане, збіранне грыбоў, юшка)
Дзеці да 12 год – бясплатна.
Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт. Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – (todar@tut.by). Кошт 100 000 за 1 чалавека.

вайцюшкі

вайцюшкі2