Вечар да Дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”. 19.00. Быў. Ёсць. Буду.

У дзень народзінаў класіка выдавецтва “Мастацкая літаратура” на заключнай імпрэзе фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” прадставіць публіцы першыя чатыры тамы поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Выступоўцы – Віктар Шніп, Анатоль Верабей, нашчадкі пісьменніка. Арганізатары – кнігарня “логвінаЎ” і кампанія “Будзьма беларусамі!”