Вечарына "Светасузіранне..." у музеі Багдановіча

ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА, суполка "Вежа міру і сайт adukacyja.info запрашаюць на вечарыну

"Светасузіранне..."

5 ліпеня (пятніца) а 18-й гадзіне

Кожны народ мае свой падмурак – гэта гісторыя і міфалогія, свой, ні на чый не падобны светапогляд і светаўспрыняцце. Фарміруюцца яны не адно стагоддзе. Веды і вопыт перадаюцца ад пакалення да пакалення, нібы будаўнічы раствор звязваючы людзей у адно цэлае. У пошуках гэтага самага свайго навукоўцы скіроўваюць свой пагляд у мінулае, спрабуюць у культурных напластаваннях адшукаць нейкія асаблівасці, уласцівыя толькі нам, спрабуюць прасачыць іх эвалюцыю, нейкія паралелі з іншымі культурамі.

Гэтым разам мы пазнаёмімся з этнаграфічнай спадчынай бацькі Максіма, Адама Ягоравіча Багдановіча, а таксама паглядзім, на якія творы натхняюць "перажыткі" мінулага аўтараў сучасных.

Падчас імпрэзы вас чакаюць:

- прэзентацыя этнаграфічнага нарыса “Пережитки древняго міросозерцанія у белоруссов” з фондаў Літаратурнага музея М.Багдановіча;

- этна-шансон Паўла Сілівончыка;

- віктарына "У зачарованым царстве" з прызамі сайта adukacyja.info;

- музычныя развагі Дар'і Кадамскай;

- прэзентацыя кнігі ўспамінаў А.Я.Багдановіча
"Я всю жизнь стремился к свету"

- экскурсія па зорным небе ад этна-астранома Цімафея Авіліна;

- шаманскія спевы гурта "Нельга забыць" -http://vk.com/nielhazabyc

Уваход вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. Багдановіча, 7а
Куратар праекта − Міхал Бараноўскі, 8 (017) 200 62 13, 8 (029) 850 73 27

http://vk.com/maksim_bagdanovich
www.bagdanovich.by
http://vk.com/vezha_miru
http://www.facebook.com/maksimbagdanovich
http://www.adukacyja.info/