Вечарына "Забыты шлях" у Музеі Максіма Багдановіча

26 красавіка а 19-й гадзіне ў Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вечарына "Забыты шлях". Імпрэза праходзіць у межах цыкла мерапрыемстваў “Ведай нашых!”, прысвечаных выбітным дзеячам беларускай культуры мінулага і сучаснасці.

Вы даведаецеся пра жыццё дзеяча беларускага адраджэння, сябра Максіма Багдановіча, гісторыка і міфатворцу Вацлава Ластоўскага, а таксама будзеце мець магчымасць паслухаць і задаць пытанні  філосафу, мысляру, эсэісту Валянціну Акудовічу.