Вечарына літоўскай і беларускай паэзіі

У аўторак 10 лістапада ў мінскай кнігарні "Логвінаў" (пр. Незалежнасці, 37а) прыземляцца 4 сучасныя літоўскія паэты. Да іх далучацца беларускія аўтары. Можна будзе паслухаць літоўскія вершы па-беларуску, беларускія па-літоўску і, вядома ж, арыгіналы.

Удзел бяруць: Дайва Чэпаўскайтэ, Антанас А. Ёнінас, Артурас Валёніс, Міндаўгас Валюкас (Літва), Уладзімер Арлоў, Уладзь Лянкевіч, Антон Рудак, Андрэй Хадановіч (Беларусь).

Пачатак у 19.00. Уваход вольны

Падзея ў Фэйсбуку