Вечарына памяці Міколы Ермаловіча
28 красавіка
Больш чым чатыры дзесяцігоддзі (1957 – 2000 гг.) Мікола Ермаловіч даследаваў і вывучаў старажытныя беларускія летапісы, творы, іншыя гістарычныя крыніцы. Вынікам гэтага сталі яго кнігі: "Дарагое беларусам імя" (
Кнігі і артыкулы гісторыка, апублікаваныя ў апошняе дзесяцігоддзе XX стагоддзя, сталі адкрыццём старажытнай Беларусі. І ўся тытанічная праца праводзілася ва ўмовах практычна поўнай адсутнасці зроку (- 27)…
На мерапрыемстве Вы даведаецеся больш пра справы выбітнага гісторыка і пісьменніка Міколы Ермаловіча ад яго сяброў і калег.
А таксама ў Вас будзе магчымасць пазнаёміцца з новай кнігай Кастуся Цвіркі “На скрыжалях вякоў”. Паэт, перакладчык, фалькларыст, этнограф і мовазнавец Кастусь Аляксеевіч працягвае добрыя традыцыі Міколы Ермаловіча. Гісторыя на старонках яго твораў становіцца “жывой” і набывае літаратурную “афарбоўку”.
Уваход вольны.