Веды-паці. Брытанія ў музеі Максіма Багдановіча
Дата публікацыі: 13.07.2016
1707
Сёлета спаўняецца 80 год з дня нараджэння славутай брытанскай паэткі і перакладчыцы Веры Рыч. Менавіта яна адкрыла брытанскаму чытачу творчасць Максіма Багдановіча.
Сёння традыцыі міжкультурных сувязяў паміж Беларуссю і Брытаніяй развіваюцца праз моладзевыя праекты і праграмы. Літаратурны музей Максіма Багдановіча і сайт adukacyja.info запрашаюць на сустрэчу з Вялікабрытаніяй.
Завітвайце ў Траецкае (вул. Багдановіча, 7а) 13-га ліпеня а 19.00.

Вас там чакаюць не могуць дачакацца:
- расповед ад Амбасады Велікабрытаніі ў Менску пра фантастычныя стыпендыі Брытанскага ўрада; - унікальны досвед выпускнікоў універсітэтаў; - Брытанскія традыцыі; - прыгажосць ангельскай мовы і пераадольванне страху экзамену IELTS ад International House; - нечаканыя забавы!
А таксама выступы менскіх музыкаў і творцаў:
- Згуртаванне "Змешаны лес" з "Ценню цмокаў" (прадстаўленне з элементамі ценевай атракцыі); - Алесь Чумакоў;- Раман Абрамчук і анты-кавербэнд "Гарадскі вал".
І канечне ангельская гарбата!
Што рабіць вечарам у сераду? Без сумневу наведаць Веды-паці Брытанія ад Адукацыі.інфо ў музеі Максіма Багдановіча!
Падзяліцца
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг