«Вершы ў Шафе»: Андрэй Хадановіч

АХ

Кніжная Шафа працягвае свае паэтычныя імправізацыі! Чарговыя “Вершы ў Шафе” адбудуцца 20 снежня а 19-й гадзіне пры любым надвор’і.


“…я чытаў яго кнігі і зараз пазыку вярну
і вось гэтую рыфму пакіну яму на паперцы
я куплю ў букініста гадзіну парыскага сну
а на болей ня хопіць ні грошай, ні часу, ні сэрца…”

Вырываем кавалачак з верша Андрэя Хадановіча невыпадкова. Бо менавіта гэты энергічны палымяны паэт стане галоўнай дзеючай асобай наступных “Вершаў у Шафе”. Што значыць, вы зможаце не толькі злавіць кайф ад жывога паэтычнага слова, але і паразмаўляць з творцам ва ўтульным месцы. І як бонус – набыць яго кнігу “Цягнік Чыкага-Токіё” ды атрымаць аўтограф. Настойліва раім: не шкадуйце ні свайго сну, ні часу, ні сэрца (пра грошы казаць не выпадае, бо ўваход вольны)! Прыходзьце і адчуйце шал паэзіі, цеплыню ўсмешак і магію атмасферы.
Яшчэ сваю вершаваную творчасць згадзіліся прадставіць аўтары, якія пакуль невядомыя шырокай аўдыторыі. Цудоўны шанец пазнаёміцца бліжэй з маладой беларускай паэзіяй і паспрабаваць на смак радкі Ніны Лістоты і Цімура Буйко.
Чакаем!

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара).
Тэл.:+375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.