Выстава "EKSPARTNY VARYJANT"
У кнігарні "логвінаЎ" адкрываецца выстава “Экспартны варыянт. Беларуская літаратура ў замежных перакладах”.
Наведнікі змогуць азнаёміцца з выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах. Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у ангельскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, чэшскіх, шведскіх, расійскіх перакладах.
Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе, і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.
Урачыстае адкрыццё выставы -- 6 траўня а 19 гадзіне. Выстава працягнецца да 27 траўня.
Наведаць выставу можна штодня з 10 да 22 вечара.
Кнігарнія "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а). Уваход – вольны.
Партнёры праекта: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і ГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр".
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг