Выстава "Усё, што цвёрдае, растае ў паветры"

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

 

10.07 – 10.08.2015

 

УСЁ, ШТО ЦВЁРДАЕ, РАСТАЕ Ў ПАВЕТРЫ

Выстава сучаснага мастацтва

 

Калектыў аўтараў: Бюро меладраматычных даследаванняў, Паўліна Вітушчанка, Жанна Гладко, Аляксей Лунёў, Аляксей Навумчык, Тамара Сакалова, Антон Сарокін, Вольга Сасноўская, Ігар Саўчанка, Антаніна Слабодчыкава, Аляксей Талстоў, Сяргей Шабохін, “Што Рабіць?" ("Что Делать?"), Юра Шуст.

 

Куратар: Аляксей Барысёнак

Архітэктар: Наталля Гарачая

Дызайнер: Сяргей Шабохін

 

Максім Багдановіч развіў канон рамантычнай паэзіі ў беларускай літаратуры, які меў уплыў на іншыя віды візуальнага і музычнага мастацтва. Але заўсёды побач розныя масавыя культурныя формы (рэклама, серыялы і г.д.) вульгарна выкарыстоўвалі многія метафары і ідэі рамантызму для зусім іншых мэтаў і сфармавалі тое, што мы ведаем пад “рамантыкай”. Такім чынам, любоў і рамантычныя стасункі не з’яўляюцца чымсьці нейтральным і натуральным: эмацыянальная сфера чалавека таксама ўключана ў эканамічны спосаб вытворчасці, біяпалітыку і складаныя сацыяльныя ўзаемадзеянні.

Літаратурныя тэксты Максіма Багдановіча, аднаго з галоўных беларускіх паэтаў-сімвалістаў пачатку ХХ стагоддзя, у вялікай ступені кранаюць тэматыку адзіноты і рамантычных адносін з жанчынай, сімвалічнасці прыроды і гарадской прасторы, любові да Радзімы і інтэрнацыяналізму. Гэтыя тэмы, таксама як і тэмы музеефікацыі культурнай спадчыны, сучаснай візуальнай культуры і гендэрных стасункаў, будуць прэзентаваны ў залах экспазіцыі Літаратурнага Музея Максіма Багдановіча, які зараз знаходзіцца на рэканструкцыі.

         Адкрыццё выставы адбудзецца 10 ліпеня 2015 у 18:00, для гасцей пройдзе музычны перформанс гурта “Algmac reduxx”.

 

Час працы выставы:

Панядзелак - Пятніца 14:00 – 18:00 (каса працуе да 17.30)

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)