Вольга Гапеева прэзентуе новую кнігу

2 сакавіка ў кнігарні «Логвінаў» а 19.00 (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай «Граматыка снегу».

Снег, рэальны і метафізічны, паэзія і сама аўтарка – стануць асноўнымі тэмамі размовы, да якой таксама далучацца Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Вольга Бабкова і Валянцін Акудовіч. Мадэратар – Віталь Краўчанка.

“Граматыка снегу” – пятая паэтычная кніжка Вольгі, якая выйшла ў лютым 2017 г. у выдавецтве “Галіяфы”. Новая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.

Паводле прэс-рэлізу