Вясна Паэзіі 2015 у Беларусі
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Саюз пісьменнікаў Літвы і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўляюць паэтычнае свята «Вясна паэзіі ў Беларусі 2015», якое распачнецца ў Мінску 19 траўня.
Удзел у свяце возьмуць літоўскія паэты, лаўрэаты нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Літвы Уладас Бразюнас і Айдас Марчэнас, пісьменнік Геркус Кунчус, акцёр тэатра і кіно, лаўрэат нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Юозас Будрайціс. Сярод беларускіх удзельнікаў мерапрыемстваў Уладзімір Арлоў, Марыйка Мартысевіч, Алесь Разанаў (праграма ўдакладняецца).
Музычнае афармленне свята: Дамінікас Вішняўскас (Літва), Тодар Кашкурэвіч (Беларусь). Падчас мерапрыемстваў адбудуцца выступы опернай спявачкі Сігутэ Трымакайтэ (Літва).
Паводле арганізатараў
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг