(Вяс)новая экскурсія па кнігарні “логвінаЎ”

Годзе зімовага рабскага сну! Суботнім днём 20 красавіка прыходзьце дакрануцца да кніжных
ручаёў і ручаінак.

У праграме экскурсіі:

- наведванне “нулявога кніжнага кіламетра”

- азнаямленне з кніжнымі навінкамі 2013 года

- раскрыццё некаторых таямніц беларускага кнігадруку

Кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а, гэта ля Плошчы Перамогі, у дварах за домам “Подзвіг
народа”). Пачатак а 14. Працягласць – 36 хвілін. Экскурсія – вольная.