Яўген Барышнікаў і Віталь Рыжкоў у Магілёве

Пачатак: 16.06 (18:30) 
цэнтр “Кола” (Магілёў, зав. Чкалава, 16)

Літаратар Віталь Рыжкоў, хоць і магілёвец, на радзіме выступае не так часта — апошні вялікі выступ адбыўся ажно напрыканцы 2014-га. З таго часу аўтару з’явілася што паказаць аматарам літаратуры. Музыка, ці як яго называюць, “урбаністычны шаман”, Яўген Барышнікаў увогуле дагэтуль не паказваў у Магілёве сваю паўнавартасную праграму. Запрашаем усіх 16 чэрвеня а палове на сёмую ў Цэнтр “Кола”!

Уваход вольны!


Яўген Барышнікаў — музыка, пераможца фестывалю “Бардаўская Восень”, лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні Фэст-А, OPPA, Купалаўскія вакацыі.

Віталь Рыжкоў — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча за кнігу вершаў “Дзверы, замкнёныя на ключы”, двойчы лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”, пераможца некалькіх паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне.