“Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў”

3 сакавіка (аўторак)
у Галерэі Ў (пр. Незалежнасьці, 37А)
а 19.00 

адбудзецца публічная лекцыя Андрэя Хадановіча

Як быць паэтам, не прыцягваючы ўвагі санітараў?” 

Несусьветная лекцыя да Сусьветнага дня пісьменьніка

(у пытаньнях і адказах)

1. “Беларуская паэзія робіцца ўсё лепшая. Хутка яе зусім перастануць чытаць”. 

2. Паэт у Беларусі большы, чым хто? Ці мае значэньне памер? 

3. Ці варта выклікаць хуткую, калі да цябе (да твайго суседа-паэта) прыляцелі анёлы? 

4. Курс маладога паэта: ці можна навучыць (навучыцца) натхненьню? 

5. Як ненавідзець сьвет, патрабаваць за гэта любові й наракаць на несправядлівасьць? (Паэт і “паэтычныя” паводзіны.) 

6. Ці варта пісаць па-руску (ангельску, кітайску), каб хутчэй выдацца ва ўсіх краінах сьвету? 

7. Гедройць у руках і нобэль у небе. Як беларускія паэты пішуць раманы? 

8. Як паэты ўпадаюць у дзяцінства і (часам) вяртаюцца назад. Зь дзіцячымі кніжкамі. 

9. Чаму я ненавіджу паэтычны слэм, але часам ім займаюся? 

10. Чаму бяздарныя вершы ў юцьюбах, мп3 і буктрэйлерах выглядаюць яшчэ больш бяздарнымі? 

11. Чаму часам лепей перакладаць, чым гаварыць? 

12. “Поэтом можешь ты не быть, / А музыкантом быть не можешь”. Паэзія, аўтарская песьня, джаз і рок-н-рол. Ці варта паэту (перакладчыку) займацца музыкай? 

13. Як паменей парыцца (піярыцца) усім пералічаным?

Перад лекцыяй адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай палічкі Андрэя Хадановіча.

Крыху пра лектара. Андрэй Хадановіч -- паэт, перакладчык. Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. Аўтар васьмі дарослых і адной дзіцячай кнігі. Творы перакладаліся на два дзясяткі моваў свету.