Яна-Тры-Ён: 9,5

Вольга Рагавая, Юрась Ленскі, Адам Шостак і Васіль Паўлініч – маладыя літаратары, якія падчас адной з літаратурных сустрэчаў і далі пачатак мастацка-літаратурнай з'яве, што загучала напоўніцу ў 2005-2006 гадах. 

Падчас імпрэзы Адам Шостак распавядзе пра развіццё і мабільнасць складу Яна-Тры-Ёну, шлях ад літаратуры да акцыянізму. Цягам вечара ад яго даведаемся пра сэнс лічбы 9,5 у назве імпрэзы і пра літаратурную візуалізацыю.

Удзельнікі Яна-Тры-Ёну прадэманструюць тры перфомансы: "Недасяжны", "Замкнёна" і "Тэкст". А Юрась Барысевіч зробіць культуралагічна-мастацтвазнаўчы агляд.

У паэтычнай частцы прачытаюць вершы Вольга Рагавая і Юрась Ленскі.

Акрамя таго будзе чытанне п'есы-сцэнарыя Адама Шостака "Ёў".

Пачатак у 19.00
Адрас кнігарні "Галіяфы": Валгаградская 6.