«З дазволу караля i вялікага князя»

5 траўня ў чацвер а 19 гадзіне кнігарня «Галіяфы» зпрашае на прэзентацыю новай кнігі Льва Казлова «З дазволу караля i вялікага князя».

Многія памятаюць гэтае легендарнае выданне, якое выходзіла ў мяккай вокладцы ў 1992 годзе ў выдавецтве «Полымя». Рэмэйк утрымлівае арыгінальныя ілюстрацыі мастака Пятра Драчова.

Цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі.

У прадмове да кнігі Уладзімір Някляеў заўважыў: «Прачытаўшы кнігу Льва Казлова, нават ёлупень датумкае, што не грэх таксама, смеючыся, да мінулага вяртацца. Нават такім найсур’ёзным у свеце людзям, як мы, браткі-беларусы».

Дзе: Кнігарня «Галіяфы», Мінск, вул. Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце

Уваход вольны. Запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375-17-237-75-27