“З глебы на прастор прабіцца…”

2 мая а 17-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча сумесна з рэдакцыяй часопіса “Нёман” ладзіць прэзентацыйную вечарыну па старонках выдання, прысвечаную яго мінуламу і сучаснаму. Удзельнікі вечарыны – творцы, усе розныя, усе маюць свой характар. Але іх яднае адзіная, без пачатку і без канца, рака жыцця.

У імпрэзе бяруць удзел Алесь Бадак, Міхась Пазнякоў, Анатоль Кудравец, Аксана Спрынчан, Юрась Сапажкоў, Наталля Капа, Вольга Базылёва, Павел Астравух і Дар’я Лёсава.

Напрыканцы вечарыны любы жадаючы зможа прыняць удзел у жартоўным прадказанні будучыні і даведацца, якія сюрпрызы рыхтуе яму заўтрашні дзень, майскія святы, летні адпачынак.